Усяго ў перыяд з 26 красавіка па 11 мая дадаткова прызначаны 51 цягнік. З іх — 40 саставаў міжрэгіянальных ліній і 11 — міжнародных.
У святочныя дні будуць курсіраваць цягнікі здвоеных саставаў: №701/702 Мінск—Брэст адпраўленнем з Мінска 1 мая, у зваротным напрамку цягнік адправіцца 2 мая; №748/747 Мінск—Бабруйск адпраўленнем з Мінска і Бабруйска 1, 9 мая; №743 Бабруйск—Мінск адпраўленнем з Бабруйска 26 красавіка
і 10 мая; №732/731 Мінск—Орша адпраўленнем з Мінска і Оршы 17, 25-26 красавіка; №734/733 Мінск—Орша адпраўленнем з Мінска і Оршы 25 красавіка і 9 мая; №736/735 Мінск—Орша адпраўленнем з Мінска і Оршы 25 красавіка і 9 мая.
Што датычыцца міжнародных зносін, дадаткова прызначаны цягнікі: Брэст— Масква—Брэст, Мінск—Масква—Мінск. Акрамя таго, у святочны перыяд па Беларускай чыгунцы транзітам будуць курсіраваць дадатковыя цягнікі №148/147 Масква—Калінінград і №80/79 Санкт-Пецярбург—Калінінград, Гомель—Шчорс—Гомель.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/transpart
[3] https://zviazda.by/be/gramadstva
[4] mailto:rs@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/bch