Статыстыка Нацыянальнага банка краіны сведчыць аб тым, што з пачатку года насельніцтва прадало наяўнай і безнаяўнай валюты на 1,828 млрд долараў у эквіваленце, а набыло — толькі 1,328 млрд долараў. Чысты продаж замежнай валюты фізічнымі асобамі склаў 500,34 млн долараў.
Аналіз рынку фінансавым рэгулятарам паказвае, што сёлета «юрыкі» прадаюць і купляюць валюту прыкладна ў аднолькавых аб'ёмах. Напрыклад, суб'екты гаспадарання — рэзідэнты Беларусі ў студзені—сакавіку прадалі замежнай валюты на 4,024 млрд долараў у эквіваленце, а набылі — 4,108 млрд (мінус 80 млн). А нерэзідэнты за тры месяцы прадалі валюты на 123,56 млн долараў у эквіваленце, а набылі — 28,38 млн (плюс 95 млн долараў).
Сяргей КУРКАЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/finansy
[4] mailto:kurkасh@zvіаzdа.bу
[5] https://zviazda.by/be/tags/valyuta