Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, звяртаючыся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў высокі давер Беларусі з боку міжнароднага алімпійскага руху. "Мы абавязаны паказаць усяму свету свой высокі спартыўны патэнцыял, здзівіць гасцей нашымі багатымі культурнымі традыцыямі, гасціннасцю, добразычлівасцю, духоўнай спадчынай, але і высокімі спартыўнымі дасягненнямі", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Беларусь атрымала права правядзення II Еўрапейскіх гульняў на 45-м пасяджэнні Генеральнай асамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў, якое ў кастрычніку 2016 года адбылося ў Мінску. I Еўрапейскія гульні прайшлі ў чэрвені 2015 года ў сталіцы Азербайджана Баку, на якіх беларускія атлеты заваявалі 43 узнагароды.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/eurapeyskiya-gulni