Пра гэта заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні парламентарыяў шостага склікання па выніках Паслання беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу [1].
"Я хачу лібералізаваць настолькі, каб не страціць кіруемасць. Я ўжо ў апошні час задумваюся, можа, я адстаў ад жыцця, можа, залішне перастрахоўваюся. Дык вы мне падкажыце, - сказаў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да парламентарыяў. - Дакументы гэтыя (пакет дакументаў аб спрашчэнні ўмоў вядзення бізнесу) не падпісаныя, не прынятыя. Але калі вы падтрымліваеце маю канцэпцыю, што мы не павінны страціць кіруемасць, лібералізуючы, то мы з вамі дамовімся".
БЕЛТА [2]
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20170421/1492753484-alyaksandr-lukashenka-syonnya-zvernecca-sa-shtogadovym-paslannem
[2] http://www.belta.by/
[3] https://zviazda.by/be/tags/paslanne-da-belaruskaga-naroda-i-nacyyanalnaga-shodu