Пра гэта заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.
У Беларусі вялікая ўвага надаецца развіццю вёскі, і ў першую чаргу аграгарадкоў, цэнтральных сядзіб гаспадарак. Што датычыцца развіцця маленькіх, так званых неперспектыўных вёсак, то падыход тут павінен быць індывідуальны, лічыць Аляксандр Лукашэнка. З нагоды закрыцця школ у невялікіх населеных пунктах Прэзідэнт адзначыў, што ў неперспектыўных вёсках школы зачыняюцца, паколькі для дзяцей важна атрымліваць добрую адукацыю. На жаль, у маленькіх школах такая магчымасць ёсць далёка не заўсёды. Але ў выпадку, калі школа зачыняецца, то дзяржава клапоціцца, каб дзеці маглі спакойна дабрацца да навучальнай установы ў іншай вёсцы, у тым ліку закупляюцца аўтобусы, якія падвозяць дзяцей на вучобу.
Прэзідэнт падкрэсліў, што гаворка ідзе не пра эканомію грошай у сувязі з закрыццём школ, а менавіта пра якасць адукацыі.
Разам з тым ён заявіў, што калі невялікая школа ўкамплектавана і там створаны добрыя ўмовы для навучання, то нельга прымаць рашэнне аб яе закрыцці. Неабходна зыходзіць з мэтазгоднасці ў кожным канкрэтным выпадку.
Тое ж самае тычыцца функцыянавання сельскіх дамоў культуры, ФАПаў.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/paslanne-da-belaruskaga-naroda-i-nacyyanalnaga-shodu