Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падтрымаў прапанову аб заснаванні ордэна сям'і для бацькоў, якія выхоўваюць пяцёра і больш дзяцей. Станоўчую ацэнку гэтай ініцыятыве кіраўнік дзяржавы даў сёння на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.
"Я гатовы разгледзець і падтрымаць прапанову аб заснаванні ордэна сям'і", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Гэтая ўзнагарода заклікана павысіць прэстыж сям'і і абодвух бацькоў у выхаванні дзяцей. Кіраўнік дзяржавы перакананы, што неабходна пашыраць меры, накіраваныя на падтрымку сям'і, бацькоў і дзяцей.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/paslanne-da-belaruskaga-naroda-i-nacyyanalnaga-shodu