Лёгкаматорны самалёт з Літвы трапіў на мінулым тыдні ў паветраную прастору Беларусі выпадкова: два члены экіпажа, літовец і швед, захапіліся размовай і не заўважылі, як парушылі мяжу, паведаміў намеснік дырэктара адміністрацыі грамадзянскай авіяцыі Літвы Альвідас Шумскас.
У сераду 19 красавіка днём беларускую мяжу з боку Літвы парушыў [2] лёгкаматорны самалёт. Па пагадненні аб абмене інфармацыяй пра інцыдэнт апавясцілі літоўскі бок. У суботу МЗС Беларусі паведаміў, што ў міністэрства быў выкліканы пасол Літвы ў Беларусі Андрус Пулокас, якому была ўручана нота. У ёй беларускі бок заявіў пратэст у сувязі з парушэннем дзяржаўнай мяжы. Паводле звестак МЗС, самалёт паглыбіўся ў Беларусь на адлегласць да васьмі кіламетраў і праз тры хвіліны, здзейсніўшы разварот, выйшаў за межы паветранай прасторы краіны.
ria.ru [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] http://zviazda.by/be/news/20170423/1492937051-mzs-uruchyu-notu-pratestu-paslu-litvy-u-suvyazi-z-parushennem-myazhy
[3] https://ria.ru/world/20170424/1492967704.html
[4] https://zviazda.by/be/tags/mzs
[5] https://zviazda.by/be/tags/litva
[6] https://zviazda.by/be/tags/samalyot