У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшоў фінал рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу "100 ідэй для Беларусі - 2016".
На імпрэзе адкрыцця выставы праектаў і распрацовак прысутнічаў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч. Ён адзначыў, што моладзь уцягнулася ў творчы працэс, у яе шмат ідэй і перспектыў, якія дапамогуць вырасці ў прафесійных навукоўцаў.
Цягам 2016 года на адрас арганізатараў паступіла больш як 2 тысячы заявак. Вялікі форум, у якім прынялі ўдзел вядомыя эксперты, маладыя навукоўцы Нацыянальнай акадэміі навук і фіналісты конкурсу "Адкрыты дыялог" на тэму: "Навука будучыні - навука маладых" прайшоў у зале Бюро Прэзідыума НАН. Усяго ў фінале было прадстаўлена каля 120 праектаў маладых беларускіх інаватараў.
Экспертная камісія выбера дзесяць пераможцаў, якія атрымаюць гранты на развіццё і ўкараненне сваіх распрацовак. Акрамя таго ўдзельнікі, чые праекты перамогуць, будуць прадстаўляць Беларусь на конкурсе "100 ідэй для СНД - 2018".
Сяргей Нікановіч
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-nikanovich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/navuka
[4] https://zviazda.by/be/tags/100-idey-dlya-belarusi-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalnaya-akademiya-navuk
[6] https://zviazda.by/be/tags/god-navuki