Летась у эканоміцы Беларусі было занята 4 мільёны 413,6 тысячы чалавек (мужчын — 50,3 працэнта, жанчын — 49,7).
Большасць працавала ў прамысловасці — 23,3 працэнта ад усіх работнікаў. У аптовым і рознічным гандлі, рамонце аўтамабіляў і матацыклаў было задзейнічана 14,5 працэнта працуючага насельніцтва, у адукацыі — 10,2, у сельскай, лясной і рыбнай гаспадарках — 9,6, у будаўніцтве — 7,3, столькі ж у галіне аховы здароўя і аказання сацыяльных паслуг, у транспартнай, паштовай і кур’ерскай дзейнасцях — 6,7.
У мужчын найбольш папулярныя такія сферы работы, як прамысловасць, будаўніцтва, транспарт. Жанчыны ж часцей занятыя ў гандлі, адукацыі, ахове здароўя. Што цікава, адукацыйны ўзровень работніц прыгожага полу вышэйшы. З агульнай колькасці працуючых жанчын 62 працэнты мелі вышэйшую ці сярэднюю спецыяльную адукацыю, у той час як аналагічны паказчык у мужчын — 45 працэнтаў.
Сярэдні ўзрост работнікаў арганізацый склаў 41,5 года. Самымі шматлікімі групамі сярод працоўных застаюцца асобы ва ўзросце 30-39 гадоў і 40-49 гадоў, якія ўжо маюць дастатковую кваліфікацыю, вопыт і пры гэтым валодаюць патэнцыялам для далейшага прафесійнага росту.
Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/natallya-lubneuskaya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:lubneuskaya@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/praca
[5] https://zviazda.by/be/tags/prafesiya
[6] https://zviazda.by/be/tags/rabotnik
[7] https://zviazda.by/be/tags/1-maya
[8] https://zviazda.by/be/tags/pramyslovasc