Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь 10 мая выпускае ў абарачэнне чатыры паштовыя маркі з серыі «125 гадоў з часу ўводу ў эксплуатацыю Мінскай конкі».
Гэты від транспарту праслужыў жыхарам і гасцям сталіцы амаль 40 гадоў, ён жа стаў асновай для больш сучаснага — электрычнага трамвая. Праект падрыхтаваны па матэрыялах з Музея гісторыі горада, дзе, дарэчы, адкрыта пастаянная экспазіцыя, прысвечаная Мінскай концы. У дзень выпуску марак у аддзяленні паштовай сувязі №1 Мінска (крама «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/filateliya-0
[2] https://zviazda.by/be/tags/marki-0