Высокі суд Лондана абавязаў расійскага мільярдэра выплаціць былой жонцы 453 млн фунтаў стэрлінгаў (586 млн долараў).
Гэта адна з самых высокіх кампенсацый па выніках шлюбаразводнага працэсу, якія калі-небудзь праходзілі ў судзе Злучанага Каралеўства. Імёны экс-мужа і жонкі не раскрываюцца. Вядома, што расійскаму прадпрымальніку 61 год, ён ураджэнец Каўказа, былы гандляр нафтай і газам. Яго былой жонцы 41 год, яна нарадзілася ва Усходняй Еўропе, пасля вяселля займалася хатняй гаспадаркай. Падчас слуханняў суддзя паведаміў, што пара пазнаёмілася і зарэгістравала шлюб у Маскве, а пазней пераехала ў Брытанію, у графства Сурэй.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/tags/sud
[3] https://zviazda.by/be/tags/londan