У невялікім кабінеце Цэнтра дзіцячай творчасці ў гарпасёлку Целяханы Івацэвіцкага раёна знаходзіцца ўнікальная, у сваім родзе непаўторная калекцыя ўзораў насення збожжавых з усяго свету.
Другой такой калекцыі па батанічнай і геаграфічнай разнастайнасці ў Беларусі няма. Яе стварыў вядомы ў нашай краіне педагог Леанід Жыцянёў. Леанід Аляксеевіч — па адукацыі аграном, ужо больш за 20 гадоў з'яўляецца кіраўніком навуковага таварыства навучэнцаў «Колас», а навуковыя даследаванні педагога і яго вучняў вядуцца на базе вучэбна-доследнага ўчастка Цэнтра. У целяханскай калекцыі ў маленькіх слоічках і папяровых пакетах знаходзіцца больш за дзве з паловай тысячы ўзораў насення пшаніцы, жыта, ячменю, аўса, проса і іх дзікіх суродзічаў з усіх краін, дзе вырошчваюцца гэтыя расліны.
Фота Анатоля КЛЕШЧУКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya