1 чэрвеня вядомы французскі рэжысёр і фатограф Ян Арцюс-Бертран прадставіць у беларускай сталіцы свой апошні фільм «Чалавек» (Human). Яго паказ пройдзе ў кінатэатры «Масква» (праспект Пераможцаў, 13) у 18.40, а пасля прагляду фільма адбудзецца сустрэча з рэжысёрам.
“Чалавек” — трэці грандыёзны дакументальны фільм Яна Арцюса- Бертрана. Ён правёў тры гады, збіраючы рэальныя гісторыі 2000 жанчын і мужчын з 60 краін. Рэжысёр працаваў з камандай прафесійных перакладчыкаў, журналістаў і тэлеаператараў, каб сабраць глыбока асабістыя і эмацыйныя аповеды на тэмы, якія аб'ядноўваюць усіх нас: барацьба з беднасцю, вайна, гамафобія, будучыня нашай планеты, каханне і шчасце.
Прэм'ера фільма адбылася на Генеральнай асамблеі ААН. У дзень прэм'еры фільм быў размешчаны на шасці каналах YouTube з субтытрамі на арабскай, англійскай, французскай, партугальскай, іспанскай і рускай мовах.
Уваход на паказ свабодны. Уваходныя квіткі можна атрымаць у фае кінатэатра загадзя з 29 мая па 1 чэрвеня.
Арганізатары кінапаказу — міжнародны фестываль экалагічнага кіно “Планетарый” сумесна з Пасольствам Францыі ў Рэспубліцы Беларусь.
Ян Арцюс-Бертран — французскі фатограф, фотажурналіст, уладальнік ордэна Ганаровага легіёна і мноства іншых прэстыжных узнагарод. Ён шырока вядомы сваімі аэрафотапроектамі, а таксама дакументальнымі фільмамі “Дом. Гісторыя падарожжа”(2009 год) і “Планета-акіян”(2012 год).
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/kino
[4] https://zviazda.by/be/tags/film
[5] https://zviazda.by/be/tags/human
[6] https://zviazda.by/be/tags/dakumentalnae-kino