Эдвард Матуліс, намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю:
«Нагадаю, што летась урад Расіі прыняў пастанову, у адпаведнасці з якой удзельнічаць у закупках дзяржаўных карпарацый не могуць замежныя вытворцы. Безумоўна, у беларускіх прадпрыемстваў і прадпрыемстваў іншых дзяржаў — удзельніц ЕАЭС паўсталі пытанні. І вось на днях мы атрымалі афіцыйны ліст Мінэканамразвіцця РФ, у якім паведамляецца, што прадпрыемствы і тавары краін — удзельніц ЕАЭС усё ж будуць дапускацца да закупак дзяржкарпарацый Расіі на тых жа ўмовах, што і расійскія тавары. Дарэчы, рынак закупак расійскіх дзяржкарпарацый ацэньваецца не менш чым у $150 млрд».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert
[3] https://zviazda.by/be/tags/edvard-matulis