Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» тэлевіктарына «Размаўляем па-беларуску». Для таго, каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgоmеl.bу [4] або 3bеlаrus.bу [5] і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды».
сабаё́н — падліўка з узбітых жаўткоў, віна, прыпраў. Слова мае французскае паходжанне.
сама́н — цэгла-сырэц, зробленая з сумесі гліны, гною, сечанай саломы.
шчыгу́льны (абласное) — які добра прылягае; у абцяжку.
цыба́ты — высокі, тонкі. «Мірон быў худы, цыбаты дзяцюк», — пісаў Янка Маўр.
ярмо́лка — шапачка без аколышка з мяккага матэрыялу. Паходзіць ад польскага слова jаrmulkа.
тальма́х — падвязка цераз плячо для раненай рукі.
цырк на дроце — штосьці незвычайнае, неверагоднае, смешнае. Беларускія адпаведнікі: дзівосы на калёсах, пацеха з пустога меха. Рускі: чудеса в решете.
перавярнуць свет — здзейсніць нешта незвычайнае, неверагоднае, чаго яшчэ не было. Беларусы яшчэ скажуць: чорту рогі скруціць. Рускія: горы свернуть.
Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» раніцай кожную суботу.
Ірына АСТАШКЕВІЧ
іоst@zvіаzdа.bу [6]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/iryna-astashkevich
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] http://tvrgomel.by/
[5] http://www.3belarus.by/
[6] mailto:іоst@zvіаzdа.bу
[7] https://zviazda.by/be/tags/razmaulyaem-pa-belarusku-0