Пра гэта стала вядома сёння па выніках галасавання ў ходзе кангрэса Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ), які праходзіць у Кёльне.
Галасаванне па выбары месца правядзення сусветнага форуму ў 2021 годзе ў гатэлі Hyatt Regency Cologne было тайным. За сумесную заяўку Мінска і Рыгі на кангрэсе ІІХФ было пададзена 55 галасоў, за заяўку Фінляндыі - 52.
Беларусь і Латвія падалі сумесную заяўку на правядзенне чэмпіянату свету па хакеі ў студзені бягучага года.
У Латвіі чэмпіянат упершыню праводзіўся ў 2006 годзе. Беларусь станавілася гаспадыняй сусветнага форуму ў 2014 годзе. Вырашальны паядынак, у якім зборная Расіі перамагла Фінляндыю з лікам 5: 2, адбыўся на "Мінск-Арэне", якая змяшчае 15 086 гледачоў. Плануецца, што фінал і паўфінальныя матчы чэмпіянату свету 2021 года пройдуць у Мінску.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/chempiyanat-svetu-pa-hakei
[3] https://zviazda.by/be/tags/latviya
[4] https://zviazda.by/be/tags/belarus