Баранавіцкі музей чыгуначнай тэхнікі ўключаны ў новы гарадскі турыстычны маршрут. Музей прыме ўдзел 19-21 мая ў свяце горада “Баранавіцкая вясна”.
Па выніках конкурсу на лепшы музей і пакой баявой і працоўнай славы за 2016 год калектыву музея гісторыі УП “Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі” ў намінацыі “Лепшы музей аддзяленняў Беларускай чыгункі” прысуджана першае месца, паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі.
У цяперашні час на Беларускай чыгунцы дзейнічае 9 музеяў, 18 пакояў баявой і працоўнай славы і дзве залы гісторыі. Музейны фонд складае звыш 54 тысяч адзінак захоўвання.
На тэрыторыі Беларускай чыгункі размешчаны 164 памятных месцы, прысвечаных гісторыі чыгуначнага транспарту і гераічнаму мінуламу нашага народа ў гады ваенных ліхалеццяў. За кожным памятным месцам замацаваны арганізацыі магістралі, а таксама першасныя арганізацыі ГА “БРСМ”, якія сумесна з прафсаюзным камітэтамі ажыццяўляюць за імі пастаянны догляд і падтрыманне іх у належным эстэтычным стане.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/muzey
[2] https://zviazda.by/be/tags/baranavicki-muzey
[3] https://zviazda.by/be/tags/turyst