Таццяна Васілеўна Міхеева, намеснік генеральнага дырэктара па кадрах, ідэалагічнай рабоце і сацыяльных пытаннях прадпрыемства «АМКАДОР» — кіруючая кампанія холдынгу»:
— «Звязда», як і ўсе газеты, цікавая інфармацыйнымі матэрыяламі. Але гэта не галоўнае. Для мяне ваша газета — выток трапнага беларускага слоўца. На старонках я перш-наперш шукаю маленькія замалёўкі Валянціны Доўнар. Учора якраз перачытвала. У гэтых замалёўках адлюстроўваецца жыццё простых людзей, мне гэта вельмі падабаецца. Да таго ж я вырасла ў горадзе, і мне заўсёды было цікава, як размаўляюць у вёсцы, у глыбінцы. Хацела б падзякаваць Валянціне Доўнар за тое, як яна шануе слова, як працуе з ім. У яе творах я бачу сапраўднае жыццё беларускай мовы — не літаратурнай і замкнёнай, а народнай.
У юбілейны год «Звязды», хацела б пажадаць, каб газета жыла, каб у яе было сваё кола чытачоў. Інфармацыі ёсць дзе пачарпнуць, але тое, што «Звязда» піша аб падзеях у рэгіёнах, у невялічкіх вёсачках, адрознівае яе ад іншых выданняў. Няхай гэта ўсё захоўваецца, няхай нам будзе цікава сустракацца на старонках газеты з роднай мовай і з такімі ж простымі людзьмі, як мы.
Фота Сяргея НІКАНОВІЧА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/padpiska-2017
[3] https://zviazda.by/be/tags/ya-znou-vybirayu-zvyazdu