ПАЛАЖЭННЕ
аб рэспубліканскім творчым конкурсе юных чытальнікаў "Жывая класіка"
1. Агульныя палажэнні
1.1. Дадзенае Палажэнне вызначае мэты і задачы рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка", які праводзіцца (далей – Конкурс) ад школьнага да рэспубліканскага этапаў.
1.2. Заснавальнікамі Конкурсу сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне", ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі".
2. Мэты і задачы Конкурсу
2.1. Конкурс праводзіцца ў мэтах:
2.2. Дэвіз Конкурсу – "Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!"
3. Парадак і ўмовы правядзення Конкурсу
3. Да ўдзелу ў Конкурсе запрашаюцца вучні пачатковых класаў, 5-6, 7-8 і 9-10 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
3.1. Конкурс праводзіцца ў чатыры этапы:
4. Журы Конкурсу
4.1. У склад журы Конкурсу на ўсіх этапах ўваходзяць вядомыя дзеячы культуры і мастацтва, настаўнікі, бібліятэкары, пісьменнікі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў.
4.2. Крытэрыі ацэнкі выступлення (паказчыкі – балы):
глыбіня пранікнення ў вобраз
і сэнс твора ад 0 да 10
выбар тэкста твора ад 0 да 10
артыстызм выканання ад 0 да 10
максімальны бал 30
5. Узнагароджанне пераможцаў Конкурсу
5.1. Усе ўдзельнікі Конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі лаўрэатаў конкурсу, дыпломамі пераможцаў першай, другой і трэцяй ступеней адпаведна.
5.2. Пераможцы рэспубліканскага Конкурсу ўзнагароджваюцца пуцёўкай у Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр "Зубронак".
6. Інфармацыйнае забеспячэнне Конкурсу
6.1. Этапы правядзення Конкурсу шырока асвятляюцца ў сродках масавай інфармацыі.
6.2. Інфармацыйнымі партнёрамі Конкурсу з'яўляюцца: "Выдавецкі дом "Звязда", часопісы "Вясёлка", "Бярозка", "Качели", "Зорька", "Рюкзачок" і іншыя СМІ (па ўзгадненню з заснавальнікамі).
6.3. На працягу правядзення этапаў Конкурсу здымаюцца сюжэты і дэманструюцца ў эфіры нацыянальных і рэгіянальных тэлеканалаў.
Тэлеверсія заключнага рэспубліканскага этапу Конкурсу транслюецца асобнай праграмай у эфіры ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне".
7. Фінансаванне Конкурсу
11.1. Фінансаванне Конкурсу забяспечваецца заснавальнікамі Конкурсу за кошт бюджэтных і пазабюджэтных сродкаў.
11.2. Могуць выкарыстоўвацца іншыя крыніцы фінансавання ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kultura
[2] https://zviazda.by/be/litaratura
[3] https://zviazda.by/be/tags/zhyvaya-klasika