Салон прыгажосці, у якім замест звыклых крэслаў выкарыстоўваюць машынкі і матацыклы і забаўляюць паказам мультфільмаў, з'явіўся ў гандлёва-забаўляльным цэнтры «Цівалі». Незвычайная цырульня-атракцыён разлічана на дзяцей ва ўзросце ад аднаго года і створана, каб пазбавіць іх ад страху перад стрыжкай.
Калі малечы, напрыклад, не сядзіцца ў цацачным «спорткары», то ёй прапануюць перасесці на дзіцячы байк. Машыны прымацаваныя да пнеўматычнага пад'ёмніка, таму падымаюцца на любую вышыню, а пры націсканні на педаль газу пачынаюць круціцца колы.
Мультсалон адкрыла маладая мама. Ідэя ўзнікла пасля непрыемнага інцыдэнту з дзіцем. «Неяк няўдала пастрыглі сына ў звычайнай цырульні, параніўшы вуха. Пасля гэтага ён доўгі час адмаўляўся стрыгчыся, прычым як у дарагім салоне, так і дома, — прызналася яна. — Мы вырашылі, што трэба нешта мяняць, і стварылі цырульню, дзе дзіцяці будзе камфортна і весела, а абслугоўваць яго будуць падрыхтаваныя спецыялісты, якія ўмеюць знайсці падыход нават да самых капрызных кліентаў».
Надзея ДРЫЛА
dryla@zviazda.by [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-dryla
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:dryla@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/syameynaya-gazeta
[5] https://zviazda.by/be/tags/dzicyachaya-cyrulnya
[6] https://zviazda.by/be/tags/minsk