У Петра-Паўлаўскім саборы адбудзецца паніхіда па Максіму Багдановічу. Пачатак памінальнага богаслужэння ў 14.30. Пра гэта паведамляецца на сайце Беларускай праваслаўнай царквы.
Служэнне паніхіды па Максіму Багдановічу ў найстарэйшым праваслаўным храме сталіцы стала ўжо традыцыйным. Па ініцыятыве Літаратурнага музея Максіма Багдановіча малітвы аб упакаенні душы класіка ўзносяцца ў Петра-Паўлаўскім саборы кожны год.
Ушанаваць памяць паэта, які пайшоў з зямнога жыцця ў 25 гадоў, у сабор прыходзяць прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі і многія мінчане, якія цэняць літаратурную спадчыну Максіма Багдановіча.
Вераніка ПУСТАВІТ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/veranika-pustavit
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/litaratura
[4] mailto:pustavit@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/maksim-bagdanovich