У ходзе тэлемоста былі ўзняты праблемы развіцця сучаснай літаратуры ў Беларусі, Азербайджане, Казахстане, Кыргызстане і Расіі.
Удзельнікі сустрэчы сышліся ў меркаванні, што толькі сумеснымі намаганнямі, узаемадзеяннем у культурнай сферы і стварэннем сумесных праектаў можна дасягнуць поспехаў на шляху развіцця гуманітарнага супрацоўніцтва. Падчас тэлемосту была адзначана і важнасць перакладаў нацыянальнай літаратуры на іншыя мовы краін постсавецкай прасторы.
"Не было б столькі ўвагі да нашых беларускіх пісьменнікаў з сусветным імем, калі б іх творы не былі б перакладзены на іншыя мовы", - адзначыў намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч.
У пацверджанне гэтых слоў на сустрэчы паведамілі, што сёння беларускі паэт Мікалай Мятліцкі быў адзначаны Міжнароднай прэміяй Абая за пераклады казахскай літаратуры.
Усе ўдзельнікі сустрэчы ацанілі ўклад Беларусі ў развіццё гуманітарнага супрацоўніцтва паміж краінамі СНД. Відэамост быў праведзены напярэдадні вялікага круглага стала, прымеркаванага да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, які адбудзецца 5 чэрвеня ў Маскве ў рамках міжнароднай выставы "Кнігі Расіі".
sputnik.by [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kultura
[2] https://zviazda.by/be/litaratura
[3] https://sputnik.by/press_video/20170525/1028959553/kulturnoe-razvitie-obsudili-v-stranah-sng.html
[4] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-karlyukevich
[5] https://zviazda.by/be/tags/mikalay-myatlicki
[6] https://zviazda.by/be/tags/500-goddze-belaruskaga-knigadrukavannya