Падчас разгляду звароту грамадзяніна па пытанні рэкламы прэпарату для пахудзення, размешчанай у інтэрнэце, Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю было ўстаноўлена парушэнне заканадаўства ў частцы выкарыстання выявы дзяржаўнай сімволікі (герба) і назвы дзяржаўнага органа (Міністэрства аховы здароўя).
У адпаведнасці з артыкулам 10 Закона «Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь», выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь у глабальнай камп'ютарнай сетцы інтэрнэт можа размяшчацца толькі на афіцыйных сайтах дзяржаўных органаў. Згодна з пунктам 9 артыкула 10 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб рэкламе», у рэкламе не дапускаецца выкарыстанне найменняў арганізацый, сімволікі асобамі, якія не маюць права на такое выкарыстанне.
З-за таго, што сайт, на якім размяшчалася неналежная рэклама, не зарэгістраваны на тэрыторыі Беларусі, Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю прыняты меры па абмежаванні доступу да яго.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:rs@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/marg
[5] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhaunaya-simvolika
[6] https://zviazda.by/be/tags/reklama