Для забеспячэння дастаўкі ўдзельнікаў ХVІ міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка», які пройдзе 1—4 чэрвеня ў Клімавічах, Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі рэгіянальных ліній эканом класа па маршрутах Магілёў — Крычаў — Клімавічы і Клімавічы — Крычаў — Магілёў на 1 і 4 чэрвеня.
Першага чэрвеня са станцыі Магілёў-1 састаў будзе адпраўляцца ў 8.47 і прыбываць у Клімавічы ў 10.41, а 4 чэрвеня з Клімавіч — у 15.46 і прыбываць на станцыю Магілёў-1 у 17.43. Аб гэтым паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:rs@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/zalataya-pcholka
[5] https://zviazda.by/be/tags/krychau
[6] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-chygunka