У Ветцы пасля рэканструкцыі адкрылі пажарнае дэпо. Фінансаванне ажыццяўлялася за кошт сродкаў, якія перадаюцца ў бюджэт Гомельскай вобласці на ліквідацыю наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Усяго выдаткавана каля BYN3,9 млн.
Двухпавярховае памяшканне перапрафілявалі пад патрэбы супрацоўнікаў МНС і стварылі ўсе ўмовы для камфортнай працы, вучобы, трэніровак і адпачынку. На базе выратавальнай часці цяпер адкрыты навучальны клас, дзе мясцовыя школьнікі будуць спасцігаць асновы бяспечнай жыццядзейнасці. Міністр па надзвычайных сітуацыях Беларусі Уладзімір Вашчанка выказаў спадзяванне, што адкрыццё новага будынка пажарнага дэпо Веткаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях паслужыць павышэнню ўзроўню прафесіяналізму ратавальнікаў.
У якасці падарунка Міністэрства па надзвычайных сітуацыях прэзентавала Веткаўскаму РАНС новы пажарны аварыйна-выратавальны аўтамабіль з цыстэрнай ёмістасцю 10 тон.
Ірына АСТАШКЕВІЧ
іоst@zvіаzdа.bу [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/iryna-astashkevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:іоst@zvіаzdа.bу
[4] https://zviazda.by/be/tags/vetka
[5] https://zviazda.by/be/tags/mns