У мінулыя выхадныя ў Жабінкаўскім раёне адбылося надзвычайнае здарэнне на чыгунцы.
Позна ўвечары паблізу станцыі Мацеевічы электравоз наехаў на статак кароў, якія пераходзілі чыгуначныя пуці.
Паводле інфармацыі афіцыйнага прадстаўніка УУС Брэсцкага аблвыканкама Ганны Івашчанкі, у выніку сутыкнення загінула 13 кароў. Электравоз атрымаў механічныя пашкоджанні. Людзі не пацярпелі. Цяпер праводзіцца праверка па факце здарэння. Прычыны пакуль не называюцца.
А паводле неафіцыйнай версіі, да бяды давёў звычайны недагляд пастухоў. Статак кругласутачнага ўтрымання буйной рагатай жывёлы звычайна абгароджваецца электрапастухом. Жывёлаводы задрамалі, а рагулі знайшлі месца, дзе можна пераскочыць агароджу пад напружаннем, а то і парвалі яе. І пайшлі на пах квітнеючага рапсу альбо іншай прывабнай для кароў травы.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-yaskevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] mailto:yackevіch@zvіazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[6] https://zviazda.by/be/tags/karovy
[7] https://zviazda.by/be/tags/chygunka