«Трэба думаць пра здароўе нашага будучага пакалення. Як педыятр кажу: вучань малодшых класаў павінен спаць мінімум 10 гадзін, сярэдніх — 9, старшых — 8 гадзін. У колькі нашы дзеці кладуцца? У колькі нашы ўнукі кладуцца? У колькі мы можам іх пакласці? Калі дзіця прыходзіць не выспаўшыся, а яшчэ заняткі паставілі адразу складаныя, ідзе хваляванне, стрэс, веды не засвойваюцца. Пік найлепшага засваення школьнай праграмы прыпадае на 10.30—14.00».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert
[3] https://zviazda.by/be/tags/vasil-zharko