Па выніках першага квартала гэтага года Сербія ўваходзіць у 10 галоўных гандлёва-эканамічных партнёраў Беларусі. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года тавараабарот вырас больш чым у 3 разы і склаў каля 33 мільёнаў долараў, паведаміў старшыня камітэта эканомікі Мінгарвыканкама Мікалай РАГАШЧУК. Дні Мінска ў Бялградзе, якія пройдуць 5—7 чэрвеня, прызваны яшчэ больш умацаваць цесныя сувязі дзвюх дзяржаў.
Цяпер з Беларусі ў Сербію пастаўляюцца трактары, маторна-транспартныя сродкі, бытавая тэхніка. Адным з ключавых момантаў візіту беларускай дэлегацыі стане прэзентацыя электробуса, які ў хуткім часе будзе пушчаны па вуліцах Бялграда. Калі тэставы перыяд пройдзе паспяхова, будзе заключаны дагавор на пастаўку 60 машын. Дарэчы, усе тралейбусы, якія ўваходзяць у тэхнапарк сербскай сталіцы, таксама беларускай вытворчасці. Падчас візіту запланавана сустрэча старшыні Мінгарвыканкама з мэрам Бялграда, наведванне транспартнага прадпрыемства, тэхнапарка, вывучэнне энергасістэмы горада. Акрамя таго, адбудзецца бізнес-форум, у якім прымуць удзел каля 30 беларускіх кампаній. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена прадстаўленню турыстычнага патэнцыялу Мінска.
Дар'я КАСКО
kasko@zvіazda.by [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/darya-kasko
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:kasko@zvіazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/serbiya
[5] https://zviazda.by/be/tags/elektrobus