Белкіналета, бясплатныя майстар-класы па танцах і фітнесу, выстава «Скарына – асветнік-гуманіст» і велашкола для ўсіх – афіша «Звязды» з 5 па 11 чэрвеня.
Дзе: Нацыянальны гістарычны музей (вул. К. Маркса, 12)
Калі: па 1 верасня, 22:00
Колькі каштуе: бясплатна
«Белкіналета» – бясплатныя паказы беларускага маладога кіно.
Так, 9 чэрвеня вас чакае: архіў беларускага DIY за дзесяць гадоў. Вы будзеце здзіўлены, наколькі мала адрозніваецца сённяшні DIY ад DIY эры пачатку распаўсюджвання даступнага лічбавага відэа.
Дзе: ТЗЦ Galleria Minsk (пр-т Пераможцаў, 9)
Калі: па 29 ліпеня, 10:30, 19:00
Колькі каштуе: бясплатна
Радыё Unistar праводзіць бясплатныя майстар-класы па танцах і фітнесу. Кожны чацвер чэрвеня вас чакаюць бясплатныя майстар-класы па парных танцах, а кожную суботу – бясплатныя заняткі фітнесам на даху паркінга, з якога адкрываецца маляўнічы від на горад.
Дзе: Нацыянальны гістарычны музей (вул. К. Маркса, 12)
Калі: па 24 чэрвеня, 11:00-19:00
Колькі каштуе: удакладняць у касе
У аснове паказу – матэрыялы з фондавых калекцый Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь: скульптурная выява Скарыны работы Эдуарда Астаф'ева, маляўнічы партрэт Скарыны, графічныя аркушы з выявай беларускіх асветнікаў-гуманістаў Ніколы Гусоўскага, Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага, Сымона Полацкага.
Шырока прадстаўлены беларускі плакат, прысвечаны дзейнасці асветніка. У якасці прыкладу працягу традыцый кірылічнага друку, закладзеных Скарынам, экспануюцца фотавыявы кірылічных выданняў са збору музея.
Дзе: Парк Янкі Купалы (г. Мінск)
Калі: па 31 жніўня, 18:00
Колькі каштуе: бясплатна
Некамерцыйны сацыяльны праект «Велашкола. Мінск» ужо чацвёрты сезон вучыць людзей розных узростаў у незалежнасці ад наяўнасці ровара катацца. Праект працуе бясплатна, таму адзінае, што вам трэба зрабіць, – прыйсці на занятак з 18:00 да 20:00 у чацвер або пятніцу ў парк Янкі Купалы.
Для вашага навучання тут ёсць усё неабходнае: ровары, на якіх лёгка вучацца, абарона і шлем – для вашага спакою.
Дзе: Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)
Калі: па 3 ліпеня, 11:00-19:00
Колькі каштуе: 12 р., 6 р. – школьнікі; 15 р. (выхадны дзень), 7 р. – школьнікі (выхадны дзень)
5 мая ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь пачала сваю працу выстава «Вялікі Рэмбрант». Гэта першая поўнамаштабная выстава гравюры вялікага галандца Рэмбранта ў Мінску. Шэсцьдзесят дзевяць арыгінальных графюр прывезены ў музей з італьянскай прыватнай калекцыі Элізы Марэці.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ganna-bagino
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] http://zviazda.by/be/news/20170505/1493996233-gravyury-na-yakih-zarablyau-rembrant
[4] https://zviazda.by/be/tags/raim-shadzic