У сталіцы затрыманы 36-гадовы раней судзімы ўраджэнец горада, у якога падчас правядзення вобыску па месцы жыхарства быў знойдзены нататнік, у якім, як высветлілася, былі запісаныя адрасы з тайнікамі марыхуаны.
Мужчына, знаходзячыся ў адным з пасёлкаў Калужскай вобласці ў Расіі, заўважыў на полі вялікую колькасць кустоў канопляў. Ён сарваў некалькі з мэтай высушвання і ўжывання ў якасці наркатычнага сродку. Праз два тыдні мінчанін перавёз наркотык праз мяжу і схаваў яго ў шафе ў сябе ў кватэры. Каля тыдня мужчына захоўваў марыхуану дома, і толькі моцны пах рэчыва прымусіў яго расфасаваць усё па пакетах і схаваць на вуліцы, пры гэтым запісаўшы адрасы тайнікоў у нататніку.
Усяго ў нататніку было 27 запісаў. Тры «закладкі» мужчына выняў раней самастойна, змесціва астатніх схованак было канфіскавана супрацоўнікамі аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Першамайскага РУУС г. Мінска. Усе схованкі знаходзіліся непадалёк ад месца жыхарства падазраванага. Сукупная вага канфіскаванага склала больш за адзін кілаграм. Мужчыну пагражае адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] mailto:rs@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/maryhuana
[6] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne
[7] https://zviazda.by/be/tags/myascovae-samakiravanne