Міхаіл Мясніковіч, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, правёў сустрэчу з тайландскай дэлегацыяй на чале з другім віцэ-старшынёй Нацыянальнага заканадаўчага сходу Тайланда Пірасакам Парджытам.
Адно з пытанняў, якое закрануў беларускі парламентарый, — спрашчэнне візавага рэжыму для грамадзян Беларусі. Як паведаміў сенатар, сёння грамадзяне Расіі, Польшчы, Эстоніі маюць магчымасць бязвізавага ўезду ў Тайланд, а жыхары Казахстана, Узбекістана, Украіны, Літвы, Латвіі могуць атрымаць візы непасрэдна па прыбыцці ў аэрапорт. Беларусы ж вымушаны звяртацца ў пасольства ў Маскве, каб атрымаць візу. Гэта патрабуе шмат часу і сродкаў. «Таму просьба спрасціць рэжым. Мы — дружалюбныя народы, мы павінны ствараць умовы для турызму», — дадаў Міхаіл Мясніковіч.
У сваю чаргу замежны госць выказаў гатоўнасць да садзейнічання вырашэнню двухбаковых пытанняў, якія агучыў старшыня Савета Рэспублікі.
Вераніка ПУСТАВІТ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/veranika-pustavit
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/parlament
[4] mailto:pustavіt@zvіazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/myascovae-samakiravanne
[6] https://zviazda.by/be/tags/mihail-myasnikovich-2
[7] https://zviazda.by/be/tags/tayland
[8] https://zviazda.by/be/tags/vizy