У верхняй палаце адбылася сустрэча старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, кіраўніка рабочай групы Нацыянальнага сходу Беларусі па супрацоўніцтве з Парламентам Дзяржавы Ізраіль Аляксандра Папкова з дырэктарам Бюро Еўразіі МЗС Дзяржавы Ізраіль Аляксандрам Бен-Цві і Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь Алонам Шахамам.
Бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця беларуска-ізраільскага міжпарламенцкага ўзаемадзеяння, дасягнутыя вынікі супрацоўніцтва дзвюх краін. Падчас гутаркі яны пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у далейшым пашырэнні сувязяў у розных сферах дзейнасці.
Вераніка ПУСТАВІТ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/veranika-pustavit
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/parlament
[4] mailto:pustavіt@zvіazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/myascovae-samakiravanne
[6] https://zviazda.by/be/tags/izrail