У прэс-службе Брэсцкай мытні паведамілі пра крымінальную справу, якая заведзена ў дачыненні да 35-гадовага грамадзяніна Украіны.
Мужчына ехаў у Беларусь праз пункт мытнага афармлення «Олтуш». Падчас кантролю вадзіцель паказаў мытнікам 5 тысяч еўра і заявіў аб адсутнасці тавараў, якія падлягаюць дэклараванню. Але пры даглядзе багажу службовыя асобы заўважылі пяць пакетаў з валютай. У чамадане знаходзіліся грошы
ў суме 225 тысяч долараў.
Без дэкларацыі праз мяжу дазволена везці не больш за 10 000 долараў. У адваротным выпадку можна пазбавіцца не толькі грошай, але заплаціць штраф альбо атрымаць тэрмін абмежавання ці пазбаўлення волі. Што датычыцца названага грамадзяніна Украіны, лёс яго грошай і астатнія пытанні вырашыць суд.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-yaskevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] mailto:yackevich@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/kryminalnaya-sprava
[6] https://zviazda.by/be/tags/mytnya