Беларуская федэрацыя баскетбола паведамляе, што аднаўляецца штогадовы рэспубліканскі турнір па баскетболе 3х3.
Ужо вядуцца работы па ўстаноўцы баскетбольных пляцовак на «Палова-Арэне» пад купалам на праспекце Пераможцаў каля Палаца спорту. Засталося ўзгадніць апошнія «папяровыя» дэталі, неабходныя для працаздольнасці гэтага праекта, і ўжо ў хуткім часе аматары баскетбола змогуць абсалютна бясплатна атрымліваць асалоду ад любімай гульні пад купалам на адкрытым паветры.
Правядзенне першага этапу нацыянальнага турніру «Палова-2017» плануецца ўжо ў канцы чэрвеня.
Тэрміны астатніх этапаў:
ІІ этап — 22—23 ліпеня;
ІІІ этап — 19—20 жніўня;
ІV этап — 2—3 верасня;
Фінал — 16—17 верасня.
Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/darya-labazhevich
[2] https://zviazda.by/be/sport
[3] mailto:lobazhevich@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/alimpiec
[5] https://zviazda.by/be/tags/basketbol