Жаночая баскетбольная зборная працягвае падрыхтоўку да чэмпіянату Еўропы. Пасля амаль месячнага збору ў Раўбічах і мінскага турніру Халіпскага, каманда пад кіраўніцтвам Наталлі Трафімавай правяла дзве таварыскія сустрэчы з баскетбалісткамі зборнай Латвіі (адзін матч завяршыўся з нічыйным вынікам 60:60, другую гульню выйгралі латышкі — 73:66).
Пасля чаго беларускія спартсменкі адправіліся ў Грэцыю, дзе ўзялі ўдзел у прадстаўнічым міжнародным турніры. Сапернікамі нашай дружыны сталі зборныя Грэцыі, Украіны і Расіі.
Адзначым, што ў гэтым турніры дэбютавала натуралізаваная амерыканка Аляксандра Марыя Бэнтлі, якая не так даўно атрымала беларускі пашпарт.
У фінальнай частцы чэмпіянату Еўропы нашы дзяўчаты стартуюць 16 чэрвеня ў чэшскім Градзец-Кралаве. Сярод саперніц па групе — італьянкі, славачкі і турчанкі.
Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/darya-labazhevich
[2] https://zviazda.by/be/sport
[3] mailto:lobazhevich@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/alimpiec
[5] https://zviazda.by/be/tags/basketbol
[6] https://zviazda.by/be/tags/zhanochaya-zbornaya-belarusi-pa-basketbole