Дзесятага чэрвеня ў Мінску ў Старым горадзе распачаліся суботнія "Джазавыя вечары" – так званыя канцэрты каля Ратушы, пад адкрытым небам, і, як заўсёды, бясплатныя. Праект праводзіцца пры падтрымцы банка БелВЭБ і на адкрыцці першага джазавага канцэрта перад гледачамі і слухачамі з прывітальным словам выступіў старшыня банка Мікалай Лузгін.
Адкрыла праграму адораная сямігадовая піяністка Сафія Курловіч з Салігорска. Хэдлайнерам вечарыны быў адзін з лепшых джазавых гітарыстаў свету Скот Хендэрсан (ЗША). Таксама ў праграме "Джазавыя вечары" узяў удзел Скот Хендэрсан (ЗША), які прызнаваўся лепшым джазавым гітарыстам па версіях часопісаў Guitar World і Guitar Player. Ён выйшаў на сцэну ў суправаджэнні французскіх музыкаў. Сюрпрызам для паклонікаў джаза выступілі спявак і мультыінструменталіст Харысан Янг (ЗША / Нідэрланды), этна-джазавы дуэт Agata і VIP-jazz Андрэя Славінскага з Мінску.
На старой мінскай плошчы, размешчанай сярод помнікаў дойлідства панавала нязмушаная і святочная атмасфера: мінчукі і госці сталіцы з асалодай адпачывалі пад гучныя джазавыя імправізацыі.
Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzhazavyya-vechary-kalya-ratushy