Страшная трагедыя адбылася ў адным з дамоў прыватнага сектара па завулку Слабодскі ў Магілёве. Па інфармацыі афіцыйнага прадстаўніка ўпраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Аксаны Салянюк, у доме былі знойдзены целы забітых 43-гадовага мужа і 32-гадовай жонкі з колата-рэзанымі раненнямі.
З месца здарэння праваахоўнікамі канфіскавана і мяркуемая прылада забойства — нож. Па факце распачата крымінальная справа (частка 1 артыкула 139). Праводзіцца шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на высвятленне абставін здарэння. У загінулых засталася 11-гадовая дачка, зараз з ёй працуюць псіхолагі. Па словах суседзяў, сужэнцы апошні час часта канфліктавалі, нават падавалі на развод. Муж працаваў у Маскве, а жонка ў адной з магілёўскіх арганізацый. Няшчасце, кажуць, здарылася ў хуткім часе пасля вяртання мужчыны дамоў.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/neli-zigulya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] mailto:zіgulya@zvіazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[6] https://zviazda.by/be/tags/magilyoushchyna