Андрэй Аўхіменя, старшыня праўлення ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа»:
«Беларуская валютна-фондавая біржа і тэхнічна, і маральна гатовая да прамога ўдзелу фізічных асоб у таргах. Але ёсць моманты, якія павінны быць урэгуляваны на ўзроўні нарматыўна-прававых дакументаў Нацыянальнага банка. Ужо сёлета фізічныя асобы змогуць выходзіць на біржу ад імя банкаў. У прынцыпе фізасобы гэта не адчуюць. Працэдура будзе дастаткова простай. Грамадзянін зможа аформіць інтэрнэт-банкінг або ў мабільным банкінгу заяўку, і яна пойдзе на біржу. Прамы выхад фізічных асоб прапісаны ў нас у плане па лібералізацыі на пачатак 2018 года».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/andrey-auhimenya
[3] https://zviazda.by/be/tags/ekspert