Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Ірына Старавойтава прыняла ўдзел у пасяджэнні дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў 2017 годзе.
На пасяджэнні былі абмеркаваны пытанні правядзення цэнтралізаванага тэсціравання і іншых уступных выпрабаванняў, ажыццяўлення кантролю за работай арганізацыйных, прыёмных і экзаменацыйных камісій устаноў вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, а таксама выканання імі адпаведных нарматыўных прававых актаў.
Вераніка ПУСТАВІТ
Фота Сяргея НІКАНОВІЧА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/veranika-pustavit
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/adukacyya
[4] mailto:pustavіt@zvіazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/ct
[6] https://zviazda.by/be/tags/centralizavanae-tesciravanne
[7] https://zviazda.by/be/tags/myascovae-samakiravanne