У ходзе рабочай паездкі ў Брэсцкую вобласць старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч правёў дзве нарады: у Івацэвічах і Іванаве.
На нарадах разгледжаны стан сацыяльна-эканамічнага жыцця рэгіёна. Падчас абмеркавання пытанняў асаблівая ўвага ўдзялялася занятасці насельніцтва, стварэнню новых рабочых месцаў, развіццю аграпрамысловага комплексу, а таксама інавацыйнаму і экспартнаму складнікам эканамічнай галіны.
У першым квартале на Брэстчыне было звольнена з працы на 9,6% работнікаў больш, чым прынята. «Такое становішча трэба тэрмінова выпраўляць. Пытанні занятасці павінны быць пастаянна на кантролі старшыні райвыканкама», — падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-yaskevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/regiyony-0
[4] mailto:yackevich@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/mihail-myasnikovich
[6] https://zviazda.by/be/tags/ivacevichy
[7] https://zviazda.by/be/tags/bresckaya-voblasc
[8] https://zviazda.by/be/tags/myascovae-samakiravanne