Спаборніцтвы сярод аматарскіх каманд беларускіх кампаній адбываюцца на палях Беларускай федэрацыі футболу. “Кубак бізнесу” сабраў 28 карпаратыўных каманд з усёй краіны.
Першы ўдар па мячы зрабіў кіраўнік камунікацыйнай кампаніі GBS, арганізатар турніру, Дзмітрый Касцюкевіч. Адкрылі турнір каманды “Слонімскага мясакамбіната”, “Белтэлерадыёкампаніі”, “Мінгаза” і іншыя.
“Сваім удзелам у Кубку я асабістым прыкладам паказваю сыну, што існуе выдатная альтэрнатыва гаджэтам, — кажа намеснік кіраўніка дэпартамента аўтамабільных перавозак і капітан карпаратыўнай каманды TELS Максім ЗІЗЮК. — Калі тата займаецца спортам, то і ў сына з’явіцца больш жадання весці актыўны лад жыцця. Такія мерапрыемствы ўмацоўваюць камандны дух і сям’і, і кампаніі”.
З вынікамі гульняў і раскладам турніру можна азнаёміцца на афіцыйным сайце “Кубку бізнесу па футболе” kbf.by [3]. Усяго да 1 ліпеня адбудзецца 100 гульняў.
Святлана БАРЫСЕНКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-barysenka
[2] https://zviazda.by/be/sport
[3] http://kbf.by/wp-content/uploads/2017/05/Kalendar-igr-Kubok-2017-FINALNYJ-02.06.17.pdf
[4] https://zviazda.by/be/tags/mini-futbol