Амерыканец з горада Скотсдэйл раптам знайшоў у сябе ў гаражы карціну ідэолага абстрактнага экспрэсіянізму.
У Скотсдэйле (штат Арызона) пенсіянер выставіў на таргі страчаную карціну амерыканскага мастака Джэксана Полака, якую знайшоў у гаражы, паведамляе ІА REGNUM. Мужчына разбіраў гараж перад пераездам у дом састарэлых і знайшоў некалькі карцін. Высветлілася, што адно з палотнаў — безназоўная карціна, напісаная гуашшу, — належыць пэндзлю Полака. Раней малюнкам валодала зводная сястра пенсіянера, нью-ёркская свецкая львіца Джэніфер Гордан Косгрыф.
Карціна была створана Полакам паміж 1945 і 1949 годам. Яе выставяць на аўкцыён да 20 чэрвеня. Стартавая цана — $5 млн, аднак чакаецца, што кошт палатна можа скласці да $15 млн. Перад продажам карціну адрэстаўрыруюць — яна доўгі час вісела ў доме, дзе шмат курылі, і моцна пашкоджана.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/teletydzen
[3] https://zviazda.by/be/tags/mastactva