Учора кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка правёў рабочую сустрэчу з Пятром Авенам, старшынёй савета дырэктараў ABH Holdings S.A, членам савета дырэктараў «Альфа-Банка» (Расiя), членам назiральнага савета «Альфа-Груп».
— Улічваючы блiзкiя адносiны Беларусi i Расii, дзiўна, што дагэтуль такая магутная арганiзацыя, як ваша, маючы такiя магчымасцi i фiнансавыя, i матэрыяльныя, не вельмi прадстаўлена ў Беларусi, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Хацелася б, каб гэта атрымала далейшае развiццё i каб ваша група кампанiй убачыла Беларусь i знайшла тут сваё месца. Я гатовы падключыцца да таго, каб ваша група магла працаваць у iнтарэсах i Беларусi, i Расii з выкананнем усiх законаў i прынцыпаў вядзення бiзнесу, якiм вы адданы, я гэта добра ведаю.
Пётр Авен расказаў, што кампанiя развiвае свой бiзнес, перш за ўсё гэта датычыцца «Альфа-Банка». Асаблiва кансорцыуму цiкавы рознiчны рынак i электронны бiзнес.
Надзея ЮШКЕВIЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-yushkevich
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/prezident
[4] mailto:yushkevich@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/pyotr-aven
[6] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka