Дзень падпісчыка, які днямі быў арганізаваны Гродзенскім аддзяленнем «Белпошты» і Выдавецкім домам «Звязда», зацікавіў гараджан. Да палаткі раз-пораз падыходзілі наведвальнікі. Ды і цяжка было прайсці міма. Палатка паўстала на адным з людных месцаў — каля прыпынку грамадскага транспарту, зусім блізка — цэнтральны рынак. Да таго ж «Звязда» падрыхтавала для сваіх падпісчыкаў добрыя падарункі — майкі, кубкі, магніты, нататнікі і нават гадзіннікі, а дзеці адыходзілі з паветранымі шарамі.
Валерый Леанідавіч — адэсіт, афіцэр запасу. Ваенная служба закінула яго ў горад над Нёманам, дзе ён і застаўся. Кажа, што раней чытаў саюзную «Звезду», а цяпер зацікавіўся беларускай, бо ў ёй таксама ёсць старонка для вайскоўцаў — «Фарпост». Чарговая падпіска завяршаецца, і Валерый Леанідавіч вырашыў яе ўзнавіць. Ды не на месяц-другі, а адразу на паўгода. Свайму адданаму чытачу дзяўчаты з аддзела маркетынгу падаравалі настольны гадзіннік.
Не засталася без падарунка і Алеся, якая прыйшла сюды з малой дачкой. Прызналася, што пакуль не ведала пра змест выдання, але пагартаўшы, прыйшла да высновы, што гэта і яе газета. Выпісала на тры месяцы і атрымала адразу некалькі сувеніраў. Задаволенай засталася і малая дачка Алесі. Дарэчы, усе, хто падпісаўся ў той дзень, атрымалі на памяць падарункі. А работнікі пошты, якія дапамагалі ў афармленні падпіскі, яшчэ і ўручалі кожнаму наведвальніку чарговы нумар выдання. Газету мог атрымаць любы, хто пажадае адкрыць для сябе нешта новае.
Маргарыта УШКЕВІЧ
margo@zviazda.by [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/margaryta-ushkevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:margo@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzen-padpischyka
[5] https://zviazda.by/be/tags/zvyazda
[6] https://zviazda.by/be/tags/grodna
[7] https://zviazda.by/be/tags/kantakt