Былы канцлер ФРГ Гельмут Коль памёр на 88-м годзе жыцця, паведамляе афіцыйны твітар партыі Хрысціянска-дэмакратычны саюз, у якой ён знаходзіўся.
Як удакладняе нямецкі таблоід Bild, былы канцлер памёр у сябе дома ў нямецкім горадзе Людвігсхафен. Прычыны смерці Коля не паведамляюцца.
Вядома, што ў апошнія некалькі гадоў у яго ўзнікалі праблемы са здароўем: у 2015 годзе ён трапіў у рэанімацыю пасля аперацыі на кішачніку, але здолеў акрыяць.
Гельмут Коль, якога называюць "бацькам аб'яднання", займаў пасаду канцлера Германіі даўжэй за ўсіх сваіх папярэднікаў або пераемнікаў - з 1982 па 1998 гады.
Ён быў ва ўладзе ў ФРГ падчас заканчэння халоднай вайны і аб'яднання Германіі, а таксама стаў першым канцлерам аб'яднанай краіны.
Таксама разам з прэзідэнтам Францыі Франсуа Мітэранам ён заклаў падмурак адзінай еўрапейскай валюты еўра.
BBC [1]
Спасылкі
[1] http://www.bbc.com/russian/news-40307948
[2] https://zviazda.by/be/tags/gelmut-kol