Французскі скрыпач Аліўе Шарлье 21 чэрвеня выступіць у Мінску, паведамілі ў пасольстве Францыі ў Беларусі.
Канцэрт Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Аляксандра Анісімава, саліраваць на якім будзе скрыпач Аліўе Шарлье, адбудзецца ў Вялікай канцэртнай зале Белдзяржфілармоніі з нагоды Міжнароднага дня музыкі ў праграме мерапрыемстваў, арганізаваных да 25-годдзя ўстанаўлення беларуска-французскіх дыпламатычных адносін.
У праграме канцэрта - "Настальгія" Дзмітрыя Смольскага для вялікага сімфанічнага аркестра (першае выкананне), "Lament" Гія Канчэлі (канцэрт памяці Луіджы Ноно для скрыпкі, сапрана і вялікага сімфанічнага аркестра, першае выкананне ў Мінску), Сімфонія №1 "Тытан" рэ мажор Густава Малера.
Канцэрт арганізаваны Беларускай дзяржаўнай філармоніяй і Дзяржаўным акадэмічным сімфанічным аркестрам пры падтрымцы пасольства Францыі ў Беларусі, а таксама пасла Германіі ў Беларусі Петэра Дэтмара.
Аліўе Шарлье вучыўся ў Парыжскай кансерваторыі ў педагогаў П'ера Дукана (скрыпка) і Жана Хубо (камерная музыка). Ён з'яўляецца пераможцам розных міжнародных конкурсаў у Мюнхене, Манрэалі, Індыянапалісе, Нью-Ёрку, конкурсаў ім. Я.Сібеліюса, Ж.Цібо, Дж.Энэска. У якасці саліста Аліўе Шарлье выступаў з Нацыянальным аркестрам Францыі, Берлінскім сімфанічным аркестрам, аркестрамі Парыжа, Цюрыха, Манрэаля і Сіднэя, Гаагскай філармоніі, Філармоніі Бі-Бі-Сі і інш.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/kancert
[3] https://zviazda.by/be/tags/beldzyarzhfilarmoniya