Але калі ён бачыў арыгіналы, яго кранула да глыбіні душы.
Дакументальны фільм "Кітайскі Ван Гог" атрымаў узнагароду як "Лепшы поўнаметражны сумесны фільм" на Пекінскім міжнародным кінафестывалі, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3].
Ленту таксама паказалі на экранах розных краін Еўропы. Героем фільма стаў мастак з "першай у Кітаі вёскі алейнага жывапісу" - Дафэн горада Шэньчжэнь - Чжаа Сяаюнь. З 1997 года ён намаляваў больш за дзесяць тысяч карцін Ван Гога, таму яго называюць "кітайскім Ван Гогом". Ён з задавальненнем прыняў такую мянушку.
Дзякуючы гэтаму фільму пра Чжаа Сяаюне зноў загаварылі. Цяпер цана на яго карціны ад некалькіх сотняў юаняў павысілася да 12 тысяч юаняў. У 2014 годзе Чжаа Сяаюнь атрымаў шанц убачыць сапраўдныя карціны Ван Гога ў Музеі Ван Гога горада Амстэрдам. Гэты вопыт крануў яго да глыбіні душы. "Мастацкі кошт усіх маіх карцін, якія намаляваў за 20 гадоў, не дасягае адной сапраўднай карціны. Значэнне арыгіналаў неацэнна, з імі не могуць параўнацца ніякія копіі", - сказаў ён.
У вёсцы Дафэн колькасць мастакоў і галерэй ужо скарацілася напалову - у параўнанні з перыядам росквіту. Чжаа Сяаюнь заўважыў: "Мастакам неабходна ісці па арыгінальным шляху, што і стала адкрыццём дадзенага фільма ў адносінах да гэтай галіны".
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya