Ахвярамі лясных пажараў у цэнтральнай частцы Партугаліі сталі сама меней 62 чалавекі, большасць з якіх загінулі ў вогненнай пастцы, калі іх аўтамабілі апынуліся заблакаваныя на ахопленай агнём дарозе.
Па словах уладаў, 30 цел былі выяўленыя ў абгарэлых аўтамабілях, якія накіроўваліся ў бок асноўнай трасы. 17 цел знойдзеныя на дарозе недалёка ад кінутых машын: па ўсёй бачнасці, людзі спрабавалі прарвацца праз падпалены лес пешшу. Яшчэ 11 чалавек загінулі ў пасёлку Педраган-Грандзі недалёка ад горада Каімбра.
Целы яшчэ некалькіх чалавек былі знойдзены ў розных месцах.
"Колькасць загінулых яшчэ можа павялічыцца", - папярэдзіў кіраўнік урада Антоніу Кошта, выступаючы ў ў штаб-кватэры службы грамадзянскай абароны, перадае Франс прэс.
Сярод загінулых чацвёра дзяцей.
Больш за 60 чалавек, у тым ліку пажарныя, атрымалі апёкі рознай ступені цяжкасці. Адна з іх - васьмігадовая дзяўчынка, якую пажарныя знайшлі адну, што мітусілася ўздоўж ахопленай агнём лясной паласы.
Нягледзячы на тое, што на барацьбу з агнём кінутыя сотні пажарных машын, авіяцыя і тысячы пажарных і ратавальнікаў, узяць сітуацыю пад кантроль пакуль не ўдаецца.
Прэм'ер-міністр назваў тое, што адбываецца, "вялікай трагедыяй".
ВВС [1]
Спасылкі
[1] http://www.bbc.com/russian/news-40316852
[2] https://zviazda.by/be/tags/partugaliya