На поўначы Лондана ў раёне Фінсберы-парк фургон урэзаўся ў натоўп вернікаў мясцовай мячэці, якія вярталіся з вячэрняй малітвы. Паліцыя паведамляе, што адзін чалавек памёр на месцы ад атрыманых траўмаў, восем дастаўлены ў бальніцу. Кіроўца фургона арыштаваны.
Прэм'ер-міністр Тэрэза Мэй сказала, што паліцыя разглядае тое, што здарылася як патэнцыйны тэракт. У сувязі з гэтым Мэй правядзе экстраную нараду ўрадавага надзвычайнага камітэта КОБРА.
Кіраўнік Мусульманскага савета Вялікабрытаніі Харун Рашыд Хан напісаў у "Твітэры", што кіроўца наўмысна наехаў на людзей, якія выходзілі з мячэці пасля вячэрняй малітвы ў святы для мусульман месяц Рамадан.
Ён таксама паведаміў, што наезд адбыўся не каля самой мячэці, а побач з мусульманскім цэнтрам сацыяльнай дапамогі, за некалькі дзясяткаў метраў ад мячэці.
Паведамляецца, што арыштаваны 48-гадовы кіроўца фургона.
ВВС [1]
Спасылкі
[1] http://www.bbc.com/russian/news-40322818
[2] https://zviazda.by/be/tags/vyalikabrytaniya
[3] https://zviazda.by/be/tags/terakt