Міністр прамысловасці Віталь Воўк у праграме "Галоўны эфір" тэлеканала "Беларусь 1" патлумачыў, чаму ў Беларусі патрэбны другі трактарны завод.
"У "Амкадора" ёсць школа - ён стварае пагрузчыкі, лясную тэхніку. У працяг сваіх напрацовак ён і выходзіць на рынак сучлененага трактара. Гэта дапаўняе наменклатуру, якая сёння ёсць у МТЗ і павышае канкурэнтаздольнасць беларускага трактарабудавання", - падкрэсліў міністр і растлумачыў, што краіна зможа заняць больш шырокую нішу для спажыўца.
Віталь Воўк нагадаў, што складскія запасы сапраўды былі на МАЗе, "Гомсельмашы". "Але гэта таму, што рынак упаў, быў абвал. Сёння рынак ажывае, тэмпы росту прамысловай вытворчасці з кожным месяцам набіраюць сілу і задача, якая была пастаўлена кіраўніком дзяржавы і ўрадам, - разгрузіць склады - выканана", - растлумачыў ён.
Прамысловая вытворчасць першага трактара "Амкадор" плануецца запусціць у студзені 2018 года. Як заяўляў старшыня Савета дырэктараў ААТ "Амкадор" Аляксандр Шакуцін, трактар не складзе канкурэнцыі прадукцыі Мінскага трактарнага завода. "У нас іншая канцэпцыя - трактар з сучленена-шарнірнай рамай. Мы дапаўняем адзін аднаго, а ў канчатковым выніку даем плюс эканоміцы краіны", - падкрэсліў Аляксандр Шакуцін.
tvr.by [1]
Спасылкі
[1] http://www.tvr.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/pramyslovasc